Самая важная праблема – участковыя камісіі

2008 2008-09-26T17:09:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Нягледзячы на пазітыўныя зрухі параўнальна з мінулымі выбарчымі кампаніямі, удзельнікі цяперашняй парламенцкай выбарчай гонкі ад дэмакратычных сілаў зведваюць нямала праблем.

 

Адной з праблем, характэрных для сёлетніх парламенцкіх выбараў, якія, фактычна, ужо пачаліся, сталася немагчымасць у многіх акругах атрымаць звесткі пра колькасць выбарцаў і бюлетэнях.

 

Некалькі канкрэтных прыкладаў: старшыня ўчастковай выбарчай камісіі №52 Віцебскай-Чкалаўскай акругі Ніна Шубіна апячатала скрыню для галасавання, не адчыніўшы яе і прад'явіўшы для агляду чальцам участковай выбарчай камісіі. Амовілася Шубіна даць прадстаўнікам СМІ і звесткі пра колькасць выбарцаў, унесеных у спісы для галасавання, пра колькасць атрыманых бюлетэняў, а пасля заканчэння першага дня галасавання – пра колькасць грамадзян, якія аддалі свае галасы датэрмінова.

 

Адмовіў у дачы такіх звестак назіральніку і старшыня ўчастковай камісіі №35 гэтай жа акругі Зміцер Несцераў, які ачольваў выбаркам яшчэ на парламенцкіх выбарах 2004 году. Аналагічныя выпадкі мелі месца ў Берасці ды іншых гарадах, а ў Мінску ў першы дзень датэрміновага галасавання на адзін з участкаў не быў дапушчаны фотакарэспандэнт незалежнай газеты "Народная воля" Юры Дзядзінкін.

 

Больш сурёзная праблема палягае ў іншым

 

"Галоўная праблема – гэта ўчастковыя камісіі, якія створаны па вытворчай прыкмеце, там няма апазіцыі, і там працуюць людзі з аднаго калектыву, якія нават у камісіі падначалены свайму кіраўніку па працы, таму і не з’яўляюцца незалежнымі, - адзначае старшыня Беларускага Хельсінскага камітэту Алег Гулак.

 

Гэтая праблема, на яго думку, яшчэ больш можа быць памножаная, калі пры падліку галасоў назіральнікі не змогуць раэльна наглядаць за ім.

 

Цяжкасці для назіральнікаў. Тутэйшых.

 

Дарэчы, у Мінску ўжо меў месца і першы выпадак уціску на незалежнага назіральніка. Актывіста моладзевага крыла Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віталя Стажарава спрабавалі адвезці ў пастарунак.

 

Стажараў назірае за тым, як адбываецца датэрміновае галасаванне на мінскім выбарчым участку № 456, там балатуецца старшыня АГП Анатоль Лябедзька. За паўгадзіны да афіцыйнага адкрыцця назіральнік прыйшоў на ўчастак для галасавання і адразу выкрыў недахопы: там прысутнічаў міліцыянт, што, паводле Стажарава, ёсць парушэннем Выбарчага кодэксу. Аднак, калі назіральнік яшчэ і сфатаграфаваў пячатку на урне для бюлетэняў на мабільны тэлефон, сябры камісіі накінуліся на яго, выхапілі тэлефон з рук і паспрабавалі выдаліць здымкі, а міліцыянт схапіўся за дручку.

 

Супрацоўнік міліцыі стаў выклікаць на дапамогу нарад, а Віталь Стажараў адначасова патэлефанаваў у місію назірання АБСЕ, і толькі пасля іх умяшання інцыдэнт быў вычарпаны.

 

Многія ўдзельнікі кампаніі звяртаюць увагу на выкарыстанне на мясцовым узроўні адміністрацыйнага рэсурсу, а таксама на цяжкасці з правядзеннем сустрэчаў з выбарцамі ў публічных месцах, з доступам да сустрэчаў з грамадзянамі, якія ладзяцца мясцовымі ўладамі са саімі вылучэнцамі.

 

Наяўнасць прагрэсу

 

Андак, паводле словаў Алега Гулака, "трэба адзначыць, што ў гэтай выбарчай кампаніі магчымасці для агітацыі ва ўсіх кандыдатаў намнога большыя, чым раней. Такіх сур’ёзных перашкодаў, так масіравана і маштабна, як гэта было раней, няма. Гэтая агітацыйная кампанія праводзіцца намнога больш свабодна, чым мінулыя кампаніі".

 

Сведчаннем гэтаму ёсць і паўторная тансляцыя выступаў кандыдатаў у дэпутаты па радыё і тэлевізіі. На думку Алега Гулака, кіраўніцтва Беларусі адмыслова "адпусціла лейцы" для сваіх апанентаў, прынамсі, на час гэтых выбараў.

 

"Улады вымушаны не толькі гаварыць, але і трошкі рабіць, таму што рэальна назіральнікаў тут шмат, а ўлады хочуць, каб быў адзначаны прагрэс".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international