Мазыр: Назіральнік спрабуе даведацца, куды патрачаныя сродкі, выдаткаваныя на арганізацыю месц для размяшчэння агітацыйнай прадукцыі

2008 2008-09-26T16:24:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіральнік у Мазырскай акруговай выбарчай камісіі №42 Уладзімір Целяпун накіраваў заявы ў ЦВК і Мазырскую пракуратуру аб праверцы таго, куды патрачаныя сродкі, выдаткаваныя на арганізацыю і абсталяванне месц для размяшчэння агітацыйнай прадукцыі кандыдатаў. Так, згодна з п.2 Рашэння Мазырскага райвыканкама № 924 ад 12.08.2008 г., камунальнаму жыллёваму унітарнаму прадпрыемству "Мазырскі райжылкамгас" (Гарадніцкі А.Г.) прадпісвалася забяспечыць падрыхтоўку такіх месцаў да 19.07.2008 г. Можа з-таго, што тэрмін прыняцця Рашэння і тэрмін выканання не адпавядаюць здароваму сэнсу, месцы да гэтага часу неабсталяваныя.

Такая сітуацыя захоўваецца ўжо з выбараў у Палату прадстаўнікоў 2004 г. Гэта стала магчымым з-за бескантрольнасці кіраўнікоў аруговай выбарчай камісіі: старшыні Пашынскага М. М. (кіраўніка справамі райвыканкама) і сакратара Уласевіч В.А. (начальніка арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама) і неабавязковасці выканаўцаў. Трэба адзначыць, што падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі ў 2006 годзе размяшчэнне агітацыйных матэрыялаў у месцах, якія для гэтага не былі спецыяльна вызначаныя, многім грамадскім актывістам Мазыра каштавала свабоды.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international