Гародня: Моладзь гоняць на датэрміновае галасаванне
26.09.2008.
Тэгі: Гародня, выбары-2008.
Сёння давераная асоба Сяргея Антусевіча Сяргей Мальчык у Педагагічным Коледжы Гародні сутыкнуўся з групай актывістаў БРСМ, якія вылоўлівалі студэнтаў і цягнулі іх на выбарчыя ўчасткі, каб тыя прагаласавалі датэрмінова.
Як расказалі самыя студэнты, ім дазволілі галасаваць не па месцы прапіскі а па месцы вучобы ў Гародні, такім чынам, штучна падымаючы наведвальнасць участкаў, дзе ёсць назіральнікі.
Падобная сітуацыя была ўчора на выбарчым участку № 30, размешчаным у Інстытуце Павышэння Кваліфікацыі. Там з студэнтаў, якія паведамілі, што іх выгналі галасаваць вусным загадам адміністрацыі, выстраілі цэлую чаргу. Студэнтам прапаноўваюць прагаласаваць датэрмінова і ў Гродзенскім Дзяржаўным Універсітэце імя Янкі Купалы і ў Аграрным Універсітэце Гародні.
“Правабаронцы за свабодныя выбары”
Навіны па тэме
20.11.2008 Былога кандыдата абавязалі вярнуць “выбарчыя” грошы
20.11.2008 Cябра выбарчай камісіі пакаралі за фальсіфікацыю
20.11.2008 Актывіста папярэдзілі пра звальненне
20.11.2008 Слонім: старшыня й сакратар участковай камісіі не зьявіліся ў суд
18.11.2008 Суд шукае перакладчыка для былога кандыдата ў дэпутаты
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








