Беларусаў “пераконваюць” прагаласаваць датэрмінова

2008 2008-09-26T15:56:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vicebsk-dosr1.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Віцебск

Пісьмовыя заклікі да датэрміновага галасавання размешчаныя не толькі ў грамадскіх месцах (крамах, майстэрнях, цырульнях, лазнях і г.д.), але і  ў жылых дамах.

Ад выбаршчыкаў свядома утойваецца, што права датэрміновага галасавання можа быць імі скарыстана толькі ў выпадку адсутнасці магчымасці ў дзень выбараў знаходзіцца па месцы свайго жыхарства. 

Бяроза

У Бярозе ідзе маштабная праца па арганізацыі масавага датэрміновага галасавання. Па словах адной з работніц цэха №3 (былога завода мінерала-ватных вырабаў) цяпер ААТ “Бяразабудматэрыялы”, 24 верасня майстар цэха Валерый Майсейчук падыходзіў асабіста да кожнага работніка і казаў, што “адміністрацыя завода прасіла прагаласаваць датэрмінова. У пятніцу 26 верасня праверым”. Калі ў яго жанчына спытала, хто “просіць” з адміністрацыі, майстар назваў начальніка цэха Уладзіміра Якшына.

На агульным сходзе работнікаў прадпрыемства, які адбыўся ў той жа дзень, дырэктар Мікалай Жук нічога не казаў пра датэрміновае галасаванне, затое, як давераная асоба кандыдата ў дэпутаты Яўгена Казімірчыка, які балатуецца на другі тэрмін, папрасіў прагаласаваць за яго, каб падтрымаць цяперашні курс краіны.

Наваполацк

У Наваполацку работнікі бібліятэчнай сістэмы падмяняюць адзін аднаго на працы, каб пайсці прагаласаваць датэрмінова. Рэальна ціснуць на студэнтаў ПДУ праз пагрозы пазбавіць месца ў інтэрнаце.

Сябры некалькіх ўчастковых камісій у прыватных размовах між іншым адзначылі, што ў акруговую камісію іх сёлета не абавязваюць (а на папярэдніх выбарах абавязвалі) падаваць штодзённа спісы прагаласаваўшых – толькі іх агульную колькасць.

Полацк

Пайменныя спісы прагаласаваўшых не падаюцца ў акруговыя камісіі і ў Полацку. Назіральнікі адзначаюць, што датэрміновае галасаванне не мае на гэтых выбарах таго адцення жудаснай абавязковасці, якое адчувалася на, прынамсі, двух папярэдніх выбарчых кампаніях. Захады адміністрацый устаноў і прадпрыемстваў па скіраваніі падначаленых да папярдняга галасавання на дадзены момант маюць характар хутчэй просьбаў, чым абавязковых загадаў. Аднак пэўная колькасць людзей, узгадаўшы папярэднія выбары, па інэрцыі ідуць на ўчасткі – каб не чапалі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international