Кандыдат карыстаецца службовымі тэлефонамі і сваімі працоўнымі кадрамі

2008 2008-09-26T14:47:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/brest-bahdanovic-1gif.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

25 верасня ў 15 гадзін Юрась Жыдовіч, які з’яўляецца выбаршчыкам па 2-й Берасцейскай-Цэнтральнай акрузе патэлефанаваў на нумар 42-65-58, указаны ўперадвыбарчай улётцы кандыдата ў дэпутаты па азначанай акрузе Ларысы Багдановіч (галоўны ўрач ДУ «Брэсцкі абласны цэнтр медыцынскай рэабілітацыі для дзяцей з псіханеўралагічнымі захворваннямі «Тонус»). Ю. Жыдовічу адказала сакратарка медыцынскай установы, якая на ягонае пытанне  адносна правядзення сустрэчаў з выбаршчыкамі кандыдата Ларысы Багдановіч адказала, што сустрэчаў болей не прадбачыцца. “Пахвальная” дасведчанасць сакратаркі галоўнага ўрача – яна нібыта працуе не ў дзяржаўнай медыцынскай установе, а ў перадвыбарчым штабе.

Відавочна, што спадарыня Багдановіч карыстаецца не толькі службовымі тэлефонамі, але і працоўнымі кадрамі, сваімі падначаленымі, дзеля дасягнення палітычных мэтаў, што забаронена выбарчым заканадаўствам.

Інфармацыя пра выкарыстанне адміністратыўнага рэсурсу кандыдатам перададзена ў пісьмовым выглядзе ў акруговую камісію.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international