Царква "Новае Жыццё" адмовілася ад прапанаванага участку ў раёне МКАД

2008 2008-09-26T13:06:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Вернікі пратэстанцкай царквы "Новае Жыццё" адмовіліся ад прапанаванага Мінгарвыканкамам участку ў раёне Мінскай кальцавой дарогі і вуліцы Шаранговіча.
У лісце гарадскіх уладаў, падпісаным намеснікам старшыні Міхаілам Ціцянковым, прапаноўваўся ўчастак у 40 сотак (0,4 га). Па словах архітэктара Андрэя Воўкава, гэта недастатковая для царквы плошча. З улікам усіх пад'язных шляхоў і неабходнага месца для стаянкі аўтамабіляў вернікі змогуць паставіць толькі вагончык на 50 чалавек. Цяпер жа царква мае залу на тысячу месцаў.

З гэтай нагоды вернікі "Новага Жыцця" накіравалі ў Мінгарвыканкам ліст, дзе адмовіліся ад прапановы. Таксама яны нагадалі, што дагэтуль не скончаны судовы працэс наконт царкоўнага будынку на вуліцы Кавалёва, пачаты ў лістападзе 2006 года. Нагадаем, што суд ідзе з ініцыятывы Мінгарвыканкаму, які лічыць незаконным пераабсталяванне старога кароўніка пад царкву. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international