Спыненая крымінальная справа ў адносінах да дэпутата Малея У.У. адноўлена

2005 2005-06-09T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На Берасьцейшчыне працягваецца перасьлед праваабаронцаў. Дэпутат Маларытскага райсавета і сябра праваабарончага цэнтру “Вясна” Малей Уладзімір Уладзіміравіч атрымаў уведамленне Адзьдзелу дазнаньня УУС Брэсцкага аблвыканкама аб аднаўленні спыненага папярэдняга расьследаваньня па крымінальнай справе па ч.2 арт.188 КК Рэспублікі Беларусь за распаўсюджваньне ў № 13 інфармацыйнага бюлетэня “Наша слова” загадзя ілжывых саромячых вымыслаў аб наяўнасьці ў дзеяньнях старшыні Маларытскага райвыканкама Лапіча.

Дадзеная крымінальная справа была ўзбуджана 2 лютага 2005 г. пракурорам Маларытскага раёна, 14 красавіка была прынятая да вытворчасці старэйшым дазнацелем упраўленьня дазнаньня ПР УУС Брэсцкага аблвыканкама капітанам міліцыі Масюком і спыненая 2 траўня ў сувязі з адсутнасьцю ў дзеяньнях Малея У.У. складу злачынства.

Але 3 чэрвеня 2005 г. “падозраны” Малей атрымаў уведамленье аб тым, што 31 траўня папярэдняе расьследваньне крымінальнай справы № 05012160005 адноўлена ў сувязі з адменай пастановы першым намеснікам пракурора Брэсцкай вобласці.

В.Стэфановіч, юрыст Праваабарончага цэнтру “Вясна” каментуе гэтае уведамленьне наступным чынам: “мясцовая вертыкаль працягвае аказваць ціск на мясцовых дэпутатаў і грамадзкіх актывістаў, якія актыўна змагаюцца за правы простых грамадзянаў і адкрыта выступаюць супраць карупцыі. Нават у тых выпадках, дзе абвінавачваньні відавочна абсурдныя і неабгрунтаваныя.”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international