Даверанай асобе кандыдата ў дэпутаты Казекі адмоўлена ў інфармацыі

2008 2008-09-25T12:54:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Як паведаміў Радыё Рацыі Алесь Рамановіч, давераная асоба кандыдата ў дэпутаты ад АДС па Днепра – Бугскай выбарчай акрузе №10 Уладзіміра Казекі ва ўчастковай камісіі ў вёсцы Папіна яму адмовіліся даваць інфармацыю пра агульную калькасць выбаршчыкаў, колькасць атрыманых камісіяй бюлетэняў і колькасць прагаласаваўшых за 2 дні.

Старшыня акруговай камісіі Яўген Пархамчук таксама адмовіўся даць інфармацыю пра колькасць выбарцаў на кожным участку, колькасць выдадзеных камісіям бюлетэняў і калькасць прагаласаваўшых за 23-га – 24 верасня. Пархамчук спаслаўся на тое, што ў Выбарчым кодэксе не напісана, што ён павінен агучваць гэтую інфармацыю.

Алесь Рамановіч зрабіў пісьмовы запыт ў акруговую камісію, але нават калі праз 3 дні атрымае адказ, то гэта не дасць магчымасці своечасова мець інфармацыю па датэрміновым галасаванні і ведаць, як галасуюць кожны дзень. Алесь збіраецца тэлефанаваць у ЦВК і міжнародным назіральнікам пра тое, што ў Днепра-Бугскай выбарчай акрузе парушаецца арт.13.1 Выбарчага кодэкса, у якім гаворыцца аб тым, што выбары павінны праходзіць галосна і адкрыта.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international