Франака Вячорку зноў выклікалі ў ваенкамат

2008 2008-09-26T12:33:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Франак Вячорка цяпер знаходзіцца ў абласной вайсковай мэдычнай камісіі.  Ваенкамат Савецкага раёну Менску накіраваў туды моладзевага актывіста Партыі БНФ, нягледзячы на тое, што Франак летам прайшоў раённую мэдычную камісію, якая дала яму даведку аб непрыдатнасьці да службы ў войску.

Тады пасьля апэрацыі на вачах мэдыкі сказалі Франаку, што ён мае адтэрміноўку як мінімум на паўгоду. Франак Вячорка паведаміў Радыё Свабода, што чыноўнікі ваенкамату завялі яго ў кабінэт і дагэтуль яго там трымаюць, і нічога яму не патлумачылі.

Мэдыкі паставілі пад сумнеў вынікі папярэдняга медычнага дасьледаваньня і запатрабавалі, каб Франак Вячорка прынёс новыя рэнтгенаўскія здымкі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international