Гродзенскіх студэнтаў гоняць на выбары

2008 2008-09-25T12:07:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Кіраўніцтва Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы прымушае студэнтаў і выкладчыкаў навучальнай установы прымаць удзел у датэрміновым галасаванні на бягучых парламенцкіх выбарах.  

Намеснікі дэканаў па выхаваўчай працы наведваюць заняткі і загадваюць студэнтам галасаваць датэрмінова ў сувязі з тым, што кіраўніцтва універсітэта прыняло загад, паводле якога да 25 верасня прагаласаваць павінен увесь склад навучальнай установы. Абсалютная большасць навучэнцаў ужо аддалі свае галасы за таго ці іншага кандыдата. Адмаўляюцца ад датэрміновага галасавання адзінкі. Старасты групаў павінны скласці спісы і пазначыць, хто і калі прагаласаваў. Тых студэнтаў, хто адмаўляецца прымаць удзел у датэрміновым галасаванні, папярэджваюць аб праблемах, якія могуць узнікнуць на экзаменацыйнай сесіі.

Дзеля ўдзелу ў датэрміновым галасаванні студэнты маюць права не наведваць заняткі, а тыя, хто прапісаны ў іншай мясцовасці могуць з’ехаць на некалькі дзён  дадому дзеля таго, каб прыняць удзел у датэрміновым галасаванні.

Арганізацыя прымусовага галасавання ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце на думку незалежных назіральнікаў накіравана на фальсіфікацыю выбараў: на гэтай акрузе галоўным канкурэнтам сябра партыі БНФ Сяргея Антусевіча з’яўляецца былы рэктар навучальнай установы Сяргей Маскевіч – дзейны дэпутат парламента.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international