Акцыя 28 верасня забаронена

2008 2008-09-26T12:05:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт не дазволіў правядзенне 28 верасня на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску акцыі пратэсту.

Учора заяўнікі акцыі, сярод якіх намесніца старшыні «Маладога Фронту» Настасся Палажанка, атрымалі афіцыйную адмову ў правядзенні акцыі пратэсту. Прычына звычайная – нібыта не магчымасць правядзення такога роду акцыяў у цэнтры беларускай сталіцы.

“Мы спадзяваліся, што ва умовах прысутнасці у цяперашні момант у Беларусі вялікай колькасці прадстаўнікоў міжнароднай супольнасці, улады ўсё ж пойдуць на такі невялікі крок, дзеля забеспячэння хоць бы мінімальнага права людзей на мірныя акцыт пратэсту,” – каментуе актывістка.

Але адказ адмоўны. Больш за тое, як стала вядома “Народнай волі”, ў міліцыю і пракуратуру пачалі выклікаць тых, хто актыўна заклікае да ўдзелу ў гэтай акцыі, каб папярэдзіць аб крымінальнай адказнасці. Так, намесніка стыршыні Партыі БНФ Віктара Івашкевіча запрасілі прыйсці ў пракуратуру Савецкага раёна Мінска. Віктар, аднак, адмовіўся ад запрашэння, бо зараз знаходзіцца ў Кобрынскім раёне, дзе дапамагае ў выбарчай кампаніі кандыдату ад БНФ Аляксандру Меху.

"Я лічу гэта праяваю неапраўданага ціску на дэмакратычных актывістаў і на кіраўнікоў палітычных араганізацый", - заявіў Віктар Івашкевіч.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international