СМІ для “сваіх”

2008 2008-09-26T08:37:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бяроза

17 верасня грамадзка-палітычная газета Бярозаўскага раёну “Маяк” на 4-й старонцы пад рубрыкаю “В общественных организациях» надрукавала артыкул старшыні раённай арганізацыі “Белая Русь” Уладзіміра Касьянава “Факты — упрямая вещь”, у якім, у прыватнасці, напісана: “…В инициативной группе по сбору подписей за кандидата в депутаты ППНС РБ Е. А. Казимирчика было более 30% членов нашей организации. Сейчас мы зовём всех на выборы и призываем голосовать именно за Евгения Александровича, человека ответственного, достойного, сделавшего немало как для отдельных избирателей, так и для многих коллективов города и района…” .

Пружаны

17 верасня газета Пружанскага раёна “Раённыя будні” надрукавала інтэрвью са старшынёй суда Камянецкага раёна Мікалаем Андрайчуком (ён жа кандыдат у дэпутаты па выбарчай акрузе № 8) “Законы дыктуе жыцьцё”. Інтэрвью з канкурэнтам суддзі Валянцінам Лазарэнкавым у гэтай газеце надрукаваць немагчыма.

Віцебск

Гарадская газета "Вiцьбiчы" 25 верасня апублікавала зварот да выбаршчыкаў Віцебскай-Чкалаўскай акругі №18 кіраўнікоў Віцебскіх грамадскіх праўладных арганізацый. У звароце яны каюцца, што ў 2001 і 2004 гадах прымалі актыўны ўдзел у перадвыбарчых мерапрыемствах па абранні Аляксандра Гудкова дэпутатам Парламента і пераканаўча просяць выбаршчыкаў на гэты раз зрабіць усвядомлены выбар, аддаўшы свае галасы за кандыдата, у якога абяцанні не расходзяцца са справай. Справа ў тым, што зараз па гэтай акрузе “стаўка” робіцца на іншага кандыдата ад ўлады, таму за праўладныя арганізацыі просяць падтрымаць ужо не кандыдата Гудкова, які не спраўдзіў чаканняў выбаршчыкаў.   

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international