Магілёў: Праваабаронцы Барысу Бухелю адмаўляюць у прысутнасці падчас перадачы ўчастковымі выбарчымі камісіямі пратаколаў у акруговую выбарчаю камісію №86

2008 2008-09-25T13:37:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

“Учора я патэлефанаваў у акруговую выбарчую камісію №86, - гаворыць Барыс Бухель, - і выказаў жаданне прысутнічаць у якасці назіральніка падчас перадачы ўчастковымі выбарчымі камісіямі пратаколаў з вынікамі галасавання ў акруговую выбарчаю камісію”.

“Слухалку зняла сакратарка гэтай камісіі Надзея Мыджына і сказала мне, што прысутнічаць падчас гэтага працэсу я не маю права, бо гэта не паседжанне акруговай выбарчай камісіі, а тэхнічная праца па прыёмцы пратаколаў. Спадарыня Мыджына падкрэсліла, што прысутнасць назіральнікаў падчас гэтага працэсу не прадугледжана законам”, - працягвае праваабаронца.

Барыс Бухель і іншыя назіральнікі сёння будуць пісаць заявы ў гэтую камісію з просьбай дазволіць ім прысутнічаць падчас працэсу перадачы пратаколаў з выбарчых участкаў. Назіральнікі хочуць атрымаць афіцыйныя адказы ад сябраў гэтай камісіі.

Трэба адзначыць, што на мінулых выбарах назіральнікі таксама спрабавалі парысутнічаць падчас гэтага працэса, але акруговыя камісіі ім пастаянна адмаўлялі ў гэтым.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international