У Беларусі на парламенцкіх выбарах датэрмінова ўжо прагаласавала 7% выбаршчыкаў

2008 2008-09-25T11:46:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Выбарчыя ўчасткі Беларусі за два дні датэрміновага галасавання на парламенцкіх выбарах наведалі 7% выбаршчыкаў, паведаміў агенцтву "Інтэрфакс- Захад" сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік.

"У цэлым па рэспубліцы за два дні датэрміновага галасавання прагаласавала 7% выбаршчыкаў, унесеных у спісы для галасавання", - адзначыў сакратар ЦВК.

Па ягоных словах, найбольшы адсотак прагаласаваўшых датэрмінова ў Віцебскай вобласці - 8,3%, найменшы - у Гарадзенскай вобласці - 5,8%. У Брэсцкай вобласці выбарчыя ўчасткі ўжо наведалі 6,5% выбаршчыкаў, Гомельскай - 7,7%, Менскай - 7,5%, Магілёўскай - 7,3%. У Менску датэрмінова прагаласавала 6,2% выбаршчыкаў, праінфармаваў М.Лазавік.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international