Сябра Руху “За Свабоду” Алесь Лагвінец падаў скаргу ў Генеральную пракуратуру

2008 2008-09-24T11:38:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Алесь Лагвінец звярнуўся ў Генеральную пракуратуру са скаргай на дзеянні Фрунзенскай акруговай выбарчай камісіі г. Мінска і Цэнтрвыбаркаму, якія адмовіліся зарэгістраваць яго кандыдатам у дэпутаты. Палітык таксама хоча звярнуць увагу пракуратуры на грубыя парушэнні закону, дапушчаныя пры фармаванні ўчастковых выбарчых камісіяў у Сухараўскай выбарчай акрузе №102. 

Пастановы Фрунзенскай акруговай выбарчай камісіі і ЦВК аб адмове ў рэгістрацыі кандыдата ў дэпутаты Алеся Лагвінца ўтрымлівалі тэхнічныя памылкі, кшталту той, з-за якой яму адмовілі ў рэгістрацыі. Гэтыя факты былі даказаныя падчас разгляду скаргі палітыка ў Вярхоўным Судзе, якая адбылася на пачатку верасня. Вярхоўны Суд, аднак, закрыў на гэта вочы і адхіліў скаргу. 

У сваёй заяве ў пракуратуру Алесь Лагвінец патрабуе адмяніць рашэнне акруговай і цэнтральнай выбарчых камісіяў, а таксама правесці праверку і прыцягнуць да адказнасці асобаў, якія незаконна адмовілі кандыдату ў рэгістрацыі. 

Алесь Лагвінец запатрабаваў таксама прыняць меры пракурорскага рэагавання ў сувязі з тым, што ў парушэнне Артыкулу 34 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і артыкулаў 13 і 74 Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь старшыня ЦВК Ярмошына Л.М. пасля кожных выбараў адмаўляе ў прадстаўленні інфармацыі пра афіцыйныя вынікі па кожным выбарчым участку акругаў, дзе ён балатаваўся. 

У сваёй скарзе ў Генеральную пракуратуру Алесь Лагвінец звяртае ўвагу таксама на грубае парушэнне выбарчага заканадаўства, дапушчанае адміністрацыяй Фрунзенскага раёну г. Мінска. Ня менш за 16 з 30 выбарчых камісіяў, утвораных у Сухараўскай выбарчай акрузе №102, былі сфармаваныя з падначаленых па службе прадстаўнікоў аднаго прадпрыемства ці ўстановы – напрыклад, участковыя камісіі № 353 (з прадстаўнікоў Гімназіі № 20), № 355 (Гімназія № 13), № 357 (СШ №167), № 359 (Мінскі завод будаўнічых матэрыялаў), №360 (СШ №217), № 363 УП "НВА "Цэнтр", №364 (УП ЖЭС-112), №365 (СШ № 211), № 366 і №367 (СШ №212), №368 (СШ № 158), №369 (КУП "ЖЭУ-114"), № 370 (ЗАТ Табак-Инвест), № 371 (2-я цэнтральная раённая паліклініка), № 372 (СШ № 199), №376 (СШ №195). 

“Участковыя выбарчыя камісіі складзеныя з прадстаўнікоў аднаго працоўнага калектыву, а старшынём камісіі з’яўляецца іх непасрэдны кіраўнік. Зроблена гэта не для таго, каб гарантаваць камісіям незалежнасць і не для аб’ектыўнасці падліку галасоў. Відавочна, што адміністрацыя Фрунзенскага раёну ўсклала на кіраўнікоў дадзеных дзяржаўных прадпрыемстваў і установаў персанальную адказнасць за забяспячэнне выніку, патрэбнага ўладам,” – заяўляе Алесь Лагвінец.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international