Прымус – характэрная рыса датэрміновага галасавання

2008 2008-09-25T10:21:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баранавічы

У Баранавіцкіх школах актыўна агітуюць настаўнікаў і абслугоўваючы персанал за тое, каб яны прагаласавалі датэрмінова. Складзеныя спісы працуючых, якія захоўваюцца ў настаўніцкіх: прагаласаваў – пастаў “галачку” насупраць свайго прозвішча. Агітуе выкладчыкаў прагаласаваць датэрмінова, раз’язджаючы па школах, сам загадчык ГАРАНА Мікалай Хітрык, нядаўна назначаны на гэтую пасаду. Ён “настойліва просіць”, а з яго падачы не менш настойліва патрабуюць ад падначаленых “аддаць голас” як мага хутчэй і кіраўнікі школ.

А вось на авіязаводзе ў першы дзень датэрміновага галасавання работнікаў адной са структурных адзінак прадпрыемства адпусцілі дзеля гэтага з працы на тры гадзіны раней.

Са спецкамендатуры, якая “прыпісана” да ўчастка №5 Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акругі №5 у першы ж дзень датэрміновага галасавання “хімікаў” (каля 200 чалавек)  увогуле прывялі на выбарчы ўчастак амаль строем.

Мазыр

Вельмі  інтэнсіўна распачалося датэрміновае галасаванне ў Мазыры. Як заўсёды, тут наперадзе дзяржаўныя навучальныя установы: Мазырскі педуніверсітэт, медыцынская вучэльня. Калі тут усё зразумела - студэнты імкнуцца прагаласаваць, каб у пятніцу з’ехаць дадому на ўсе выходныя, то па-іншаму выглядае сітуацыя, калі кіраўнікі прамысловых прадпрыемстваў наўпрост прымушаюць сваіх падначаленых ісці на галасаваць і нават паставілі гэты працэс пад асабісты кантроль. Так, дырэктар ААТ “Беларускабель” Іваноў Г.С., ён жа старшыня ўчастковай выбарчай камісіі, на планёрцы папярэдзіў сваіх падначаленых начальнікаў цахоў і аддзелаў аб асабістай адказнасці за ўдзел у галасаванні сваіх падначаленых. Нават быў складзены спіс работнікаў  прадпрыемства з тэлефонамі  і раздадзены начальнікам аддзелаў, каб тыя цікавіліся і нагадвалі сваім падначаленым пра іх ганаровы абавязак. 

Віцебск

Назіралася павелічэнне датэрмінова прагаласаваўшых на ўсіх выбарчых участках. У першую гадзіну ў асноўным галасавалі людзі сталага ўзросту, затым да абеду -- цішыня. З 16.00 да 17.00 галасавалі працоўныя. На пытанне, чаму яны не на працы, адказвалі, што адпусцілі на датэрміновае галасаванне. І ізноў амаль нікога няма.

Лідзіруюць па ліку датэрмінова прагаласаваўшых (на кантрольных выбарчых участках) выбаршчыкі ўчастку для галасавання №19 Віцебскай-Горкаўскай выбарчай акругі №17. За два дні датэрміновага галасавання іх прагаласавала ўжо амаль 24 % (10,14% у першыдзень, у другі - 13,52%). Пры такім тэмпе галасавання тэрыторыя выбарчага ўчастку ў дзень галасавання можа аказацца бязлюднай.  

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international