Светлагорск: Умовы для агітацыі -- няроўныя

2008 2008-09-25T09:08:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Афіцыйныя газеты ў Светлагорску працягваюць прапагандаваць кандыдата ў дэпутаты «ад улады» Валянціну Кавалёву (цяперашні дэпутат Палаты прадстаўнікоў і былая намесніца старшыні выканаўчага камітэта Светлагорскага раёна па ідэялогіі).

Газеты «Ранак-плюс» і «Светлагорскія навіны» ў чарговы раз падчас агітацыі нагадалі пра В. Кавалёву. На гэты раз змешчаны яе ліст з нагоды Дня работнікаў лесапрамысловага комплексу. Раней «Светлагорскія навіны» друкавалі ліст Кавалёвай да Дня нафтавікоў і заклік праўладнага аб'яднання ветэранаў галасаваць за Кавалёву, а таксама выступ Кавалёвай на адкрыцці новай школы. «Ранак-плюс» і мясцовае тэлебачанне «Ранак» таксама адводзілі месца гэтаму выступу і паказвалі ўдзел Кавалёвай у раённай нарадзе настаўнікаў (дырэктар прадпрыемства «Ранак» – Кашлікаў Ігар Васільевіч).

Пра дэмакратычнага кандыдата Сяргея Дайнеку газеты ўзгадалі толькі ў паведамленні пра рэгістрацыю кандыдатаў, а «Светлагорскія навіны» выдзялілі месца, якое прадастаўляецца ўсім кандыдатам «на роўных умовах» – надрукавалі яго праграму (рэдактар газеты – Кохна Уладзімір Патапавіч).

У вітрынах магазінаў, у аддзяленнях сувязі і іншых установах побач з абвесткамі пра выбары, якія распаўсюдзіла Светлагорская акруговая выбарчая камісія, вывешаны перадвыбарчыя плакаты В. Кавалёвай (старшыня акруговай камісіі – намеснік старшыні Светлагорскага райвыканкама па ідэалогіі Меркулаў Сяргей Вячаслававіч). Плакаты дэмакратычнага кандыдата С. Дайнекі вывешаныя толькі на вулічных інфармацыйных тумбах і стэндах, дзе інфармацыя захоўваецца непрацяглы час і мала заўважная сярод мноства абвестак.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international