Праблемная агітацыя. Навіны з рэгіёнаў

2008 2008-09-25T08:30:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ельск

Марнымі аказаліся спробы кандыдата ад АГП па Палескай выбарчай акрузе №43 Мікалая Гаўрыленкі выступіць перад выбаршчыкамі ў  памяшканні раённага Палаца культуры г. Ельска. Ні абвесткі ў раённай газеце не падалі, ні памяшкання не прадаставілі. На Палессі на гэтым тыдні амаль штодня ішлі дажджы, і акрамя памяшканняў нікуды выбаршчыкаў не запросіш.

Такое рэзкае супрацьстаянне мясцовых чыноўнікаў выклікаў выступ кандыдата па тэлебачанні. На яго фоне выступ старшыні Ельскага райвыканкама кандыдата С.М. Канопліча быў блеклым і размытым.

Дарэчы, нарэшце пасля скаргаў у пракуратуру і ЦВК праграму кандыдата М. Гаўрыленкі надрукавала Мазырская раённая газета «Жыццё Палесся»

Баранавічы

23 верасня дырэктар Баранавіцкага ліцэя Аляксей Бычкоўскі не дазволіў на бацькоўскім сходзе выступіць кандыдату ў дэпутаты Мікалаю Чарнавусу (акруга № 5). Пры гэтым ягоны канкурэнт -- цяперашні дэпутат і адначасова кандыдат у дэпутаты новага склікання па гэтай жа акрузе генерал Анатоль Ваньковіч у гэты час сядзеў у прэзідыўме сходу.

Гародня

Кандыдату ў дэпутаты ад АГП па Гарадзенскай-Паўночнай выбарчай акрузе №51 Яраславу Раманчуку ствараюцца перашкоды ў правядзенні сустрэчаў з выбаршчыкамі. Прадстаўнікі мясцовай “вертыкалі” некалькі разоў на працягу тыдня адмаўлялі кандыдату ў правядзенні сустрэч у школах і ў клубе Гарадзенскага камбінату будаўнічых матэрыялаў. Кіраўнік прадпрыемства ў апошнім выпадку спасылаецца на аварыйны стан памяшкання, аднак на працягу тыдня, нягледзячы на “аварыйнасць”, там адбываліся розныя мерапрыемствы, адзначаліся вяселлі і дні народзінаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international