Міліцыя затрымала аднаго з удзельнікаў галадоўкі пратэсту ў г. Жодзіна.
07.06.2005.
Па словах аднаго з арганізатараў і ўдзельнікаў жодзінскай акцыі пратэсту супраць выключэньня моладзі з навучальных установаў Паўла Красоўскага 6 чэрвеня ўдзень яму патэлефанаваў намесьнік начальніка Жодзінскага ГАУС і кіраўнік інспэкцыі па справах непаўнагадовых сп. Гарошка і запрасіў яго з’явіцца на размову. Красоўскі ў адзьдзяленьне міліцыі не пайшоў.У той жа час на кватэру да іншага ўздельніка акцыі Вінаградава Аляксандра прыйшлі супрацоўнікі крымінальнага вышуку і забралі яго. Дзе зараз знаходзіцца Вінаградаў невядома.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








