Гародня: Гарадзенскія ідэолагі папрацавалі “на славу”

2008 2008-09-24T17:03:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На афіцыйным сайце Гарадзенскага аблвыканкаму www.region.grodno.by з’явіўся вялікі прапагандысцкі матэрыял “Общественно-политическая и социально-экономическая ситуация в Беларуси в преддверии парламентских выборов” (материал в помощь докладчикам). “Інструкцыя”, над якой працавалі ажно чатыры рэгіянальныя дзяржаўныя структуры, змяшчае амаль 30 старонак друкаванага тэксту.

 

Сярод рознага кшталту ідэалагічных клішэ і штампаў заслугоўвае ўвагі класіфікацыя моладзевых аб’яднанняў, якія дзеюць на тэрыторыі Гарадзенскай вобласці. Яны падзелены на “канструктыўныя”, “нефармальныя аб’яднанні” і “арганізацыі дэструктыўнай скіраванасці”. Апошнім дадзена наступная характарыстыка: “В области действуют молодежные организации деструктивной направленности. В настоящий момент в регионе функционирует ряд незарегистрированных молодежных политизированных формирований: областная структура молодежной незарегистрированной организации «Малады фронт»; областная структура молодежной незарегистрированной организации «Моладзь БНФ»; областная структура незарегистрированной молодежной организации «Молодые социал-демократы» - «Маладая грамада» (МСД-МГ); незарегистрированная организация «Социалистическая молодежь Беларуси - «Соколы». Все они малочисленны и не ведут активной работы”.

 

Характэрна, што ў ацэнцы актыўнасці моладзевых недзяржаўных арганізацый тэкст утрымлівае відавочныя супярэчнасці – з аднаго боку “действуют” і “формирований”, з іншага – “не ведут активной работы”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international