Брэст: Кіраўніка місіі назіральнікаў СНД дэзінфармавалі

2008 2008-09-24T16:34:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На днях усе дзяржаўныя каналы паказалі паездку кіраўніка місіі назіральнікаў ад СНД Сяргей Лебедзева на Берасцейшчыну, дзе ён азнаёміўся з гатоўнасцю да выбараў некаторых акруговых і участковых выбарчых камісій.  

"Мы наведалі ўсе тры акруговыя і шэраг участковых камісій, - адзначыў на сустрэчы з журналістамі кіраўнік місіі. - Увогуле уражанне добрае. На чале камісій - людзі, якія маюць вопыт правядзення выбарчых кампаній. Мы цікавіліся скаргамі, якія паступілі ад кандыдатаў у дэпутаты. Нам іх паказалі і праінфармавалі, што на іх дадзены грунтоўныя адказы".  

Кіраўнік місіі СНД адзначыў "добрую наглядную агітацію, наяўнасць усей неабходнай інфармацыйнай і метадычнай літаратуры для выбаршчыкаў".  

У той жа час прадстаўнікі апазіцыйных партый, у прыватнасці, кандыдат у дэпутаты па Берасцейскай Заходняй выбарчай акрузе №1, старшыня БСДП (Грамада) Анатоль Ляўковіч напярэдадні накіраваў некалькі скаргаў у Цэнтрвыбаркам і акруговую камісію пра парушэнні Выбарчага кодэкса РБ, але не атрымаў адказаў ні на адну з іх.  Фармальныя адпісы атрымаў і намеснік старшыні абласной арганізацыі БСДП (Грамада) Валянцін Лазарэнкаў, які балатуецца па Белавежскай выбарчай акрузе №8. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international