Рэктар патрабуе галасаваць датэрмінова

2008 2008-09-23T14:47:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

 Сёньня ў Берасьцейскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Пушкіна адбыліся так званыя прафіляктычныя гутаркі выкладчыкаў са студэнтамі. Як паведаміў “Свабодзе” студэнт гістарычнага факультэту Алег Лёгкі, рэктар Міраслаў Часноўскі загадвае, каб калектыў ВНУ прагаласаваў датэрмінова.  “Да нас на вучэбную пару прыйшоў намесьнік дэкана і загадаў: “Падыміце рукі, хто жыве ў інтэрнатах”. Пасьля гэтага ён зьвярнуўся да студэнтаў: “Калі ласка, прашу вас сёньня ці заўтра пайсьці на свой выбарчы ўчастак і прагаласаваць”? – расказвае Алег Лёгкі.  Намесьнік дэкана паведаміў, што такая ўстаноўка зыходзіць ад рэктара, — кажа Алег Лёгкі, — маўляў, рэктар патрабуе датэрміновага галасаваньня ад нас, таму я патрабую гэтага ад вас.  “Мы ня хочам, каб у нашага факультэту былі праблемы. Таму прагаласуйце ўсе”, — заявіў студэнтам намесьнік дэкана.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international