На Высоцкага ў памежнікаў ёсьць інструкцыя

2008 2008-09-24T14:21:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Лідэра незарэгістраванай Партыі Свабоды Сяргея Высоцкага памежнікі высадзілі зь цягніка на беларуска-ўкраінскай мяжы і адпусьцілі пасьля таго, як пратрымалі некалькі гадзінаў у дзяжурнай частцы.

Палітычнаму дзеячу не патлумачылі, чаму ён стаў невыязным.

Улетку яго некалькі разоў дапытвалі ў справе выбуху 4 ліпеня. Пазьней Высоцкі ўзяў у МУС даведку, што яго зьнялі з уліку, і ён мае права выяжджаць за межы Беларусі.

Сёньня памежнікі патлумачылі спадару Высоцкаму, што маюць інструкцыю, паводле якой яго забаронена выпускаць за межы краіны. Яму паставілі ў пашпарт пячатку пра тое, што ён невыязны.

Сяргей Высоцкі лічыць, што дзеяньні памежнікаў парушаюць ягоныя правы на вольнае перасоўваньне. Ён таксама сказаў, што будзе скардзіцца ў вышэйшыя інстанцыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international