Барысаў: Незарэгістраваны кандыдат звярнуўся да выбаршчыкаў
Шматлікія выбаршчыкі, якія пражываюць на тэрыторыі Барысаўскай сельскай выбарчай акругі №63, атрымалі ўлётку, што уяўляе сабой перадвыбарчую праграму незарэгістраванага дэмакратычнага кандыдата Сяргея Салаша.
Ва ўлётцы з назовам "У нашай акрузе выбараў няма" утрымоўваецца заклік не галасаваць за безальтэрнатыўнага кандыдата, навязанага райвыканкамам - дэпутата Менскага абласнога савета і генеральнага дырэктара РУП "Барысаўхлебпрам" Васіля Гур’янава.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
















