Віцебск: За першы дзень на некаторых участках датэрмінова прагаласавалі да 10% выбаршчыкаў

2008 2008-09-24T10:48:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На кантрольных выбарчых участках у датэрміновым галасаванні прынялі ўдзел ад 1% (№54 Віцебская-Кастрычніцкая выбарчая акруга №20) да 10,14% (№19 Віцебская-Горкаўская выбарчая акруга №17).

На пытанне прагаласаваўшчых выбаршчыкаў аб тым, якія прычыны прымусілі іх прыняць удзел у датэрміновым галасаванні, амаль заўсёды гучаў адказ: здагадайцеся самі. І сапраўды, да назіральнікаў пачалі паступаць заявы выбаршчыкаў аб тым, што па месцы іх працы праходзяць сходы, на якіх рэкамендуюць прагаласаваць датэрмінова.

Студэнты тлумачаць, што суботу 27 верасня абвясцілі свабодным днём для тых, хто прагаласуе датэрмінова.

Па горадзе (у крамах, цырульнях, хімчыстках, атэлье і г.д.) размешчаныя аб'явы: У адпаведнасці з Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь Вы можаце рэалізаваць сваё права прагаласаваць датэрмінова (вылучана і падкрэслена ў аб'яве) з 23 па 27 верасня з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00 на ўчастках для галасавання. Акруговая выбарчая камісія”. У аб’явах не тлумачыцца, што прыняць удзел  у датэрміновым галасаванні выбаршчык  мае права толькі ў выпадку адсутнасці магчымасці ў дзень выбараў знаходзіцца па месцы свайго жыхарства.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international