Віцебск: Дадзеныя пра колькасць выбаршчыкаў і бюлетэняў атрымаць немагчыма

2008 2008-09-24T10:07:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У першы ж дзень датэрміновага галасавання нязменны старшыня ўчастковай выбарчай камісіі №52 Віцебскай-Чкалаўскай акругі №18 Ніна Шубіна з першай секунды пачала парушаць выбарчае заканадаўства: апячатала скрыню для галасавання “уцёмную” (скрыня перад апячатваннем не была адчыненая і прад'яўленая для агляду сябрам участковай выбарчай камісіі).

Адмовілася Ніна Шубіна прадставіць прадстаўнікам сродкаў масавай інфармацыі звесткі пра колькасць выбаршчыкаў, занесеных у спісы для галасавання, колькасць атрыманых бюлетэняў, а пасля завяршэння першага дня галасавання -- колькасць выбаршчыкаў, якія прагаласавалі датэрмінова. Адмовіў у прадастаўленні такіх звестак назіральніку і старшыня ўчастковай камісіі №35 гэтай жа акругі Дзмітрый Несцераў - старшыня яшчэ з парламенцкіх выбараў 2004 года.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international