Магілёў: Кандыдат ад АДС “азмрочыў” сваёй прысутнасцю мерапрыемства ў падтрымку праўладнага канкурэнта

2008 2008-09-24T09:05:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Выпадкава праходзячы праз Плошчу зорак у цэнтры горада, Аялксей Паўлоўскі пабачыў моладзевае мерапрыемства, якое арганізавалі сябры гарадской арганізацыі БРСМ у падтрымку кандыдата ў дэпутаты Аляксандра Юшкевіча. 

“Я выпадкова застаў гэтае мерапрыемства, - гаворыць Аляксей Паўлоўскі, -Пра яго ні я, ні астатнія кандыдаты ў дэпутаты нічога не ведалі. Я ведаю, што да гэтага прайшлі сустрэчы са студэнтамі педуніверсітэта і курсантамі школы міліцыі са спадаром Юшкевічам. Пра гэтыя мерапрыемствы таксама ніхто з астатніх кандыдатаў не ведаў”.

Аляксей Паўлоўскі не разгубіўся, дастаў стос сваіх улётак і пачаў іх раздаваць праходзячым побач людзям. Гэта не магла стрымаць кіраўнічка гарадской арганізацыі БРСМ Інна Караткевіч, якая са словаў Аляксей з пенай у роце пачала на яго крычаць, што ён разбэшчвае моладзь не прайшоўшымі дзяржаўную цэнзуру ўлёткамі.

“Спадарыня Караткевіч паводзіла сябе як апошнія хуліганка, выхоплівала з рук студэнтаў улёткі з маім партрэтам, рвала іх ва ўсіх на вачах і кідала іх пад ногі. Усе былі ў лёгкім шоку ад яе дзеянняў. Пасля гэтага яна дастала свой мабільны тэлефон і, чамусці, пачала мяне фотаграфаваць – можа дзеля таго, каб потым маім фотаздымкам пужаць сваіх дзяцей і ўнукаў”, - працягвае спадар Паўлоўскі.

У гэты момант спадар Юшкевіч пачаў пагражаць спадару Паўлоўскаму, што будзе падаваць скаргу ў акруговую выбарчаю камісію за “няправільную” агітацыю з боку дэмакратычнага кандыдата.

“Я не чакаў такога нахабства ад спадара Юшкевіча і спадарыні Караткевіч, якія выхоўваюць маладое пакаленне, - падсумаваў Аляксей Паўлоўскі, - Акрамя таго, што яны самі займаліся агітацыяй, а мне забаранялі гэта рабіць, дык яны яшчэ паказвалі дрэнны прыклад таму, хто будзе ў бліжэйшы час уздымаць з руінаў нашую краіну, якія ўтварыліся па віне вось такіх кіраўнікоў”.

Акрамя гэтага кандыдат ад АДС спадзяецца, што пракуратура і акруговая выбарчая камісія адрэагуюць на яго скаргу, якая была пададзена ім з нагоды меўшага месца інцыдэнта і дасць яму роўныя магчымасці для тлумачэння сваёй праграмы і палітычных поглядаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international