Назіральніку не дазволілі сфатаграфаваць пячатку на выбарчай урне

2008 2008-09-24T09:01:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Мінску зафіксаваны першы выпадак аказання ціску на незалежнага назіральніка. Сябра “Маладых дэмакратаў” Віталя Стажарава спрабавалі адвезці ў пастарунак.

Кіраўнік Мінскай гарадской арганізацыі “Маладыя дэмакраты” Віталь Стажараў назірае за тым, як адбываецца датэрміновае галасаванне на 456-м выбарчым участку. Адным з кандыдатаў па дадзенай акрузе з’яўляецца лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. У 9.30, за паўгадзіны да афіцыйнага адкрыцця, назіральнік прыйшоў на участак для галасавання. І адразу знайшоў недахопы. Там прысутнічаў міліцыянер, што, паводле Віталя Сіажарава, з’яўляецца парушэннем Выбарчага кодэксу. Аднак самае цікавае пачало адбывацца тады, калі Віталь Стажараў сфатаграфаваў урну для галасавання, якую апечаталі сябры камісіі:

- Калі я сфатаграфаваў пячатку на мабільны тэлефон, сябры камісіі накінуліся на мяне, выхапілі яго з рук і паспрабавалі выдаліць здымкі. Міліцыянер схапіўся за дубінку...

Супрацоўнік міліцыі стаў выклікаць на дапамогу нарад, а Віталь Сітажараў адначасова пачаў тэлефанаваць у місію назірання АБСЕ. Толькі пасля іх умяшальніцтва інцыдэнт быў вычарпаны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства