Рэчыца: Леанід Невар мае праблемы ў сустрэчах з выбаршчыкамі

2008 2008-09-24T07:53:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Рэчыцкай выбарчай акрузе два кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Для начальніка фінансавага аддзела Рэчыцкага райвыканкама Алы Ісачанкі праводзяцца сустрэчы з выбаршчыкамі на прадпрыемствах. Незалежны кандыдат Леанід Невар мае праблемы ў правядзенні сустрэч.

Л. Невар распавёў, што не змог правесці сустрэчу ў Рэчыцы на адкрытым акцыянерным таварыстве "Рэчыцкая сельгастэхніка". Аб тым, што сустрэча адбудзецца ў 17 гадзін, калектыў павінен быў праінфармаваць ідэалагічны работнік прадпрыемства, але ён не зрабіў гэтага і сам у прызначаны час адсутнічаў. Не адбылася сустрэча і на камунальным транспартным унітарным прадпрыемстве "Райсельгастранспарт". Па словах Л. Невара, кіраўнік прадпрыемства Харытонаў Аляксандр Дзям’янавіч заявіў: "Навошта нам праводзіць гэтую сустрэчу, мы ўжо правялі адну, з Ісачанкай”.

17 верасня, па папярэдняй дамоўленасці з дырэктарам камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Рэчыцадобраўпарадкаванне”, Л. Невар прыбыў туды для сустрэчы з выбаршчыкамі. На прадпрыемстве загадзя была вывешана абвестка, і работнікі чакалі пачатку. Але, як адзначыў Л. Невар, калі ён прыехаў, то дырэктар Астапенка Аляксандр Аляксандравіч не стаў размаўляць з ім і не прадаставіў памяшканне. Таму ў кандыдата адбылася толькі гутарка з людзьмі ў двары, дзе ўвесь час побач праязджалі аўтамабілі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international