Кобрын: Аляксандр Мех піша пра парушэнні. Але ці таго ён абраў адрасата?

2008 2008-09-23T17:29:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

23 верасня кандыдат у дэпутаты па Кобрынскай выбарчай акрузе № 12 Аляксандар Мех накіраваў адкрыты ліст да прэзідэнта Беларусі А.Г. Лукашэнкі.  

А. Мех заяўляе аб грубых парушэннях выбарчага заканадаўства ў г. Кобрыне і даводзіць прэзідэнту, што сваімі “дзеяннямі акруговая камісія і Цэнтральная выбарчая камісія дыскрэдытуюць перад міжнароднай супольнасцю не толькі сябе, але і ўсю выбарчую кампанію ў Рэспубліцы Беларусь”. 

У адкрытым лісце Аляксандар Мех звяртаецца да прэзідэнта як да гаранта Канстытуцыі і просіць “абараніць асноўны закон краіны і беларускі народ ад самаўпраўства з боку чыноўнікаў”. Аляксандар Мех звяртае ўвагу прэзідэнта на шматлікія парушэнні ягоных правоў як грамадзяніна, які ўдзельнічае ў выбарчым працэсе, узгадвае незаконныя дзеянні кіраўніка Кобрынскага ўпраўлення “Белтрансгаз”, адкрыты ціск з боку КДБ, незаконнае звальненне з працы. А. Мех падкрэслівае бяздзейнасць суду і пракуратуры пры выяўленні прамых доказаў фальсіфікацыі прадстаўленых у суд дакументаў.  

А. Мех адзначае, што акруговая камісія і Цэнтральная выбарчая камісія пакідаюць па-за ўвагай грубыя факты парушэння выбарчага заканадаўства, у тым ліку кандыдатаў у дэпутаты Г. Дмітрука, А. Зазулі і Ул. Кучынскага.  

А. Мех просіць “спыніць рост самаўпраўства і безпакаранасці з боку чыноўнікаў, устанавіць закон і справядлівасць у краіне”.  

Адкрыты ліст кандыдата па Кобрынскай выбарчай акрузе № 12 да А. Лукашэнкі накіраваны ў Адміністрацыю прэзідэнта, усе буйныя газеты і інфармацыйныя цэнтры краіны. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international