Барысаў: Адгукніцеся, выбаршчыкі!

Тэгі: выбары-2008

У Барысаўскай сельскай выбарчай акрузе № 63 знайшлі новую форму працы па ўдакладненні спісаў выбаршчыкаў. Прадстаўнікі ўчастковай камісіі № 49 гэтай акругі, якая размяшчаецца ў будынку "Ясляў-саду № 16", разаслалі выбаршчыкам паведамленне, у якім, спасылаючыся на тое, што не змаглі заспець іх дома, пераканаўча просяць патэлефанаваць у камісію і нагадаць аб сваім існаванні. 

Зразумела, што ў працоўны час заспець выбаршчыкаў дома вельмі складана. Аднак ставіць выкананне выбарчага абавязку ў залежнасць ад зробленага або не зробленага тэлефоннага званка ва ўчастковую камісію, па меншай меры, дзіўна.

Вельмі падобна на тое, што арганізатары выбараў, прынамсі, на гэтым участку, імкнуцца знізіць агульны лік выбарнікаў.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары" 

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Восточный корреспондент Свободу Алесю Беляцкому ! Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international