Баранавічы: Датэрміновае галасаванне праходзіць з парушэннямі

2008 2008-09-23T17:27:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадстаўнікі ўчастковых выбарчых камісій Баранавіцкай-Заходняй № 5 і Баранавіцкай сельскай № 7 акруг адмаўляюцца прадастаўляць дадзеныя давераным асобам кандыдатаў ў дэпутаты Мікалая Чарнавуса і Рыгора Грыка (вылучаных партыяй АГП) і назіральнікам ад БХК, парушаючы такім чынам арт. 65 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і арт. 13 Выбарчага кодэкса РБ,  паводле якіх выбары павінны быць адкрытымі і празрыстымі.

 

Сёння па ўсёй краіне праходзіць першы дзень датэрміновага галасавання.  З першага дня і пачаліся першыя парушэнні пры галасаванні ў Баранавічах.

 

Прыйшоўшы сёння, 23.09.2008г у 9 гадзін 40 хвілін на выбарчы ўчастак № 15 (сярэдняя школа № 21) акругі № 5 – распавядае Мікалай Севярцаў, давераная асоба кандыдата ў дэпутаты Мікалая Чарнавуса, - я ўбачыў на ўчастку ўжо апячатаную без назіральнікаў скрыню для папярэдняга галасавання, каля якое дзяжурылі два сябры камісіі. Апячатана аказалася толькі верхняя частка скрыні, а сама скрыня зборная і сценкі паміж сабою замацаваны толькі мэблевымі вінтамі, якіх вельмі лёгка адвінціць у патрэбны час. Мікалай Севярцаў прапанаваў сябрам камісіі апячатаць бакі скрыні і дно, але  сябра камісіі Ірына Іванюшкіна адмовілася гэта выконваць. Таксама сп. Іванюшкіна катэгарычна адмовілася назваць колькасць атрыманых у акруговай камісіі выбарчых бюлетэняў. М.Севярцаў падаў ужо заяву аб парушэнні ВК у акруговую выбарчую камісію.

 

На думку Мікалая Севярцава, а таксама  Мікалая Чыжыкава – назіральніка ад БХК па Баранавіцкай сельскай выбарчай акрузе № 7, якому таксама не даюць дадзеных аб колькасці атрыманых камісіямі выбарчых бюлетэняў, гэты факт з’яўляецца вельмі яскравым падцверджаннем таго, што выбары і на перадапошнім этапе праходзяць недэмакратычна.

 

Як бачым, стварэнне ўладай акруговых і ўчастковых выбарчых камісій з парушэннем выбарчага заканадаўства, без уключэння ў іх склад прадстаўнікоў дэмакратычнае грамадскасці, дае свае плады.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international