Слуцк: Вельмі розныя "роўныя" ўмовы агітацыі

2008 2008-09-23T16:59:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па паведамленні назіральніка па Слуцкай выбарчай акрузе № 74 Амяльковіча Віталя Леанідавіча, падчас перадвыбарчай агітацыі мелі месца парушэнні прынцыпу роўнасці правоў кандыдатаў.

Так, на большасць запланаваных сустрэч з кандыдатам у дэпутаты Інэсай Кляшчук, першым сакратаром Слуцкага райкама ГА "БРСМ", выбаршчыкі збіраліся добраахвотна - прымусова. Пры гэтым, Кляшчук адкрыта карысталася падтрымкай і дапамогай чыноўнікаў Слуцкага райвыканкама:  намесніка старшыні выканкама Пятра Даўгучыца, начальніка ідэалагічнага аддзела выканкама Ларысы Дабравольскай. Дапамога складалася ў суправаджэнні кандыдата на сустрэчы, выкарыстанні службовага аўтатранспарту пры правядзенні сустрэч на раёне і г.д..

Як адзін з прыкладаў назіральнік прыводзіць сустрэчу з выбаршчыкамі ў адміністрацыйным будынку цэнтральнай раённай быльніцы, якая адбылася 11 верасня. Сустрэча Інэсы Кляшчук з выбаршчыкамі па графіку павінна была пачацца ў 13.00. Аднак галоўны ўрач бальніцы, які з'яўляецца даверанай асобай кандыдата, вырашыў правесці дзве сустрэчы. Першая праходзіла фактычна ў працоўны час і пачалася ў 8.00. Другі кандыдат у дэпутаты Анатоль Юрэвіч, сябра БСДП (Грамада), які выпадкова даведаўся пра сустрэчу, таксама паспрабаваў выступіць перад выбаршчыкамі. Але галоўны ўрач бальніцы загадаў супрацоўнікам разыйсціся па сваіх працоўных месцах. Падобна развіваліся падзеі і падчас другой сустрэчы ў 13.00.   

Яшчэ адзін прыклад. 18 верасня ў СШ № 13 г. Слуцка павінна была адбыцца сустрэча Інэсы Кляшчук з выбаршчыкамі. На гэты ж час быў запланаваны агульнашкольны сход бацькоў навучэнцаў 9 - 11 класаў. Менавіта таму масавасць у зале была забяспечаная. У гэты час у зале таксама знаходзіўся і другі кандыдат у дэпутаты Анатоль Юрэвіч. Толькі дзякуючы настойліваму патрабаванню бацькоў навучэнцаў, дырэктар школы Міхась Саковец дазволіў выступіць Юрэвічу.

Са словаў назіральніка, мелі месца шматлікія выпадкі, калі прадстаўнікі выканаўчай улады, дырэктары і ідэалагічныя работнікі прадпрыемстваў і арганізацый горада падчас сходаў працоўных калектываў адкрыта заклікалі галасаваць за кандыдата Інэсу Кляшчук.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"    

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international