Слуцк: "Галасуй толькі 28 верасня!" спрабавалі выключыць з агітацыйнай улёткі

2008 2008-09-23T16:17:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па паведамленні назіральніка па Слуцкай выбарчай акрузе № 74 Віталя Амяльковіча, падчас падрыхтоўкі да друку агітацыйных матэрыялаў кандыдата ў дэпутаты Анатоля Юрэвіча мелі месца спробы з боку супрацоўнікаў друкарні выключыць з агітацыйнай улёткі заклік: "Галасуй толькі 28 верасня!".

Дадзены заклік усё ж быў уключаны ва ўлётку Юрэвіча пасля ўмяшальніцтва старшыні Слуцкай акруговай выбарчай камісіі Аляксандра Андрушкевіча. 

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства