Бацькі адлічанага з Жодзінскага Палітэхнікуму Сяргея Мурашкі будуць аспрэчваць загад дырэктара аб выключэньні ў судзе.

2005 2005-06-03T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пакуль Сяргей Мурашка з сябрамі працягвае ў галадоўку, дырэктар тэхнікуму спрабуе легітымізаваць выключэньне хлопца з навучальнай установы.

3 чэрвеня ў Жодзіна адбылося паседжаньне камісіі па справах непаўнагадовых пры гарвыканкаме Жодзіна. На паседжаньне запрасілі бацьку Сяргея Мурашкі, і туды спрабаваў з дыктафонам патрапіць праваабаронца Аляксей Лапіцкі. Але старшыня камісіі ва ўльтыматыўнай форме загадала яму пакінуць памяшканьне, хаця Лапіцкі меў права там прысутнічаць, бо паседжаньне адбываецца адкрыта. Нягледзячы на гэта, прыйшоў міліцыянт, які дзяжурыў у гарвыкаме, і выцягнуў Лапіцкага гвалтоўна.

На паседжаньні Камісіі дырэктар тэхнікума паставіў пытаньне аб тым, каб Камісія па справах непаўнагадовых дала дазвол на адлічэньне С.Мурашкі з тэхнікума.

“І тут атрымалася сітуацыя вельмі дзіўная, -- гаворыць юрыст Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч, -- працэдура адлічэньня з каледжаў прапісана ў палажэньні аб прафесійна-тэхнічных навучальных установах, якое было зацверджана Пастановай Міністэрства адукацыі ў 2003 г. Паводле пункта 38 дадзенага палажэньня непаўнагадовы можа быць адлічаны з навучальнай установы толькі за сістэматычнае парушэньне статуту і ўнутранага распарадку навучальнай ўстановы. За гэтыя парушэньні спачатку можа быць вынесеныя вымова, папярэджаньне, а апошні крок – адлічэньне. Калі адлічаюць непаўнагадовага, то гэта магчыма толькі са згоды Камісіі па справах непаўнагадовых пры мясцовым гарвыкаме, прычым пры ўмове, што іншыя меры ўзьдзеньня да яго не далі плёну. У дадзенай сітуацыі атрымалася, што загад аб адлічэньні Мурашкі быў выдадзены без усялякіх дазволаў Камісіі па справах непаўнагадовых. Атрымалася так, что спачтаку адміністрацыя тэхнікума зрабіла загад аб адлічэньні, а пасьля стала запытвацца дазвол у Камісіі, а не наадварот, як належыць па законе. Гэта ёсьць грубае парушэньне закона. Не кажучы пра тое, што ў Мурашкі не было дысцыплінарных спагнаньняў на працягу года – яму не выносілі ні вымоваў, ні папярэджаньняў, нічога. Акрамя таго бацькам Сяргея так і не далі азнаёміцца з правіламі ўнутранага распарадку каледжу. Таму не вядома ці ёсьць там пункт аб тым, што навучэнцаў можна адлічаць за ўдзел у несанкцыянаваных масавых акцыях. Гэта вядома толькі са словаў дырэктара. Я шчыра кажучы сумняюся, што такі пункт там ёсьць, а калі ёсцьць, то ў любым выпадку гэтае адлічэньне мае чыста палітычны характар і з’яўляецца адным з відаў палітычных рэпрэсіяў супраць апанентаў існуючага рэжыму.
Таму бацькі Мурашкі будуць аспрэчваць загад дырэктара тэхнікума аб выключэньні ў судзе”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international