На выбарах засталіся 66 кандыдатаў у дэпутаты ад аб'яднанай апазіцыі

2008 2008-09-23T15:24:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У выбарах працягваюць удзельнічаць 66 кандыдатаў у дэпутаты ад Аб'яднаных дэмакратычных сіл (АДС). З выбарчай гонкі выбылі 12 зарэгістраваных кандыдатаў аб'яднанай апазіцыі.

БелаПАН нагадвае, што АДС дазволілі сваім кандыдатам самастойна прымаць рашэнне пра далейшы ўдзел у выбарах альбо зняццё з іх.

За апошнія дні з выбараў зняліся сябры Аб'яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў (Гомельская-Савецкая выбарчая акруга № 34), Леанід Судаленка (Хойніцкая № 47), Аляксандр Дабравольскі (Свіслацкая № 94), Валянціна Палевікова (Купалаўская № 95), Станіслаў Багданкевіч (Чкалаўская № 96), Ганна Ягорава (Паўднёва-Заходняя № 99), Кацярына Маласаева (Коласаўская № 106), сябры Партыі БНФ Валер Пуціцкі (Рэчыцкая № 44), Станіслаў Суднік (Лідская № 54), Аляксей Янукевіч (Аўтазаводская № 92), а атксама прадстаўнікі аргкамітэта па стварэнні грамадскага аб'яднання "БХД" Таццяна Севярынец (Віцебская-Горкаўская № 17), Кастусь Жукоўскі (Буда-Кашалёўская № 38).

Прычыны зняцця — парушэнні пры фармаванні ўчастковых выбарчых камісій, перашкоды з боку ўлад падчас правядзення агітацыйнай кампаніі.
 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international