Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


Усе лідэры БХД у сьпісе на асабісты дагляд

22.09.2008. Тэгі: перасьлед, выезд за мяжу.
Крыніца: Прэс-служба БХД.

Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні БХД Аляксей Шэін падчас перасячэння  літоўска-беларускай мяжы 19 верасня быў затрыманы беларускімі памежнікамі. На Аляксея быў складзены пратакол асабістага догляду. Памежнікі пераглядалі асабістыя рэчы палітыка і шукалі ў яго кампутар.

Апошнім часам Павал Севярынец, Віталь Рымашэўскі, Аляксей Шэін, Георгій Дзмітрук –  усе сустаршыні аргкамітэту па стварэнні БХД –  сутыкнуліся з затрыманнямі на мяжы і складаннем пратаколаў асабістага догляду.

Сам Аляксей Шэін звязвае гэта з тым, што ўлады пабачылі актыўную і паспяховую працу аргкамітэта па стварэнні БХД і “вырашылі націснуць на кіраўніцтва менавіта такім чынам, каб абмежаваць і ўскладніць нашы кантакты з замежнымі калегамі, партнэрскімі парыямі за мяжой”, - паведаміў палітык.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования