Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


Фатографу «Народнай волі» не дазволілі здымаць датэрміновае галасаванне

23.09.2008. Тэгі: свабода слова, выбары-2008.
Крыніца: Прэс-служба БАЖ.

Фотакарэспандэнту недзяржаўнай газеты «Народная воля», сябру ГА «БАЖ» Юрыю Дзядзінкі­ну сёння раніцай не дазволілі рабіць фотаздымкі на ўчастку, дзе пачалося датэрмінова­е галасаванне.

Каля 10.50 журналіст прыйшоў на выбарчы ўчастак № 398 у Мінску, маючы пры сабе пасведчанне карэс­пандэнта згаданага выдання. Аднак сябры ўчастковай камісіі не дазволілі яму рабіць фотаздымкі, спаслаўшыся на забарону старшыні ўчастковай камісіі Эльмана Хосіева. Старшыня аддаваў распараджэнні па тэлефоне, бо сам ён на той час на ўчастку адсутнічаў.

Сакратар Цэнтрвыбаркаму Мікалай Лазавік лічыць, што адмова тлумачыцца няздольнасцю журналіста наладзіць «чалавечыя стасункі» з сябрамі выбарчай камісіі. У гутарцы з прэс-службай БАЖ ён пацвердзіў, што забарона журналісту зарэгістраванага СМІ працаваць на выбарчым участку з’яўляецца парушэннем выбарчага заканадаўства. Але ён упэўнены, што «сапраўдны журналіст» здолее «дамовіцца» з выбарчай камісіяй. «Гэта маё асабістае меркаванне», — удакладніў сакратар ЦВК.

Што ж кажа на гэты конт Выбарчы кодэкс? У адпаведнасці з арт. 13 ВК, прадстаўнікі СМІ маюць права прысутнічаць на пасяджэннях выбарчых камісій і пры галасаванні. У п. 11 Пастановы ЦВК №54 ад 12. 10. 2006 г. «Аб парадку прымянення часткі 3 арт. 13 Выбарчага кодэксу РБ…» указваецца, што прадстаўнікі СМІ пры асвятленні падрыхтоўкі і правядзення выбараў маюць права прысутнічаць на пасяджэннях выбарчых камісій, у памяшканнях для галасавання пры прад'яўленні дакумента, які пацвярджае іх статус. Гэтае палажэнне дапоўнена ўказаннем, што звесткі аб прадстаўніках СМІ, якія прысутнічаюць на пасяджэннях камісій, на ўчастках для галасавання, заносяцца ў журнал з указаннем прозвішча, імя і імя па бацьку, а таксама назвы СМІ, які ён прэзентуе.

Нагадаем, што ўсю інфармацыю адносна правоў і абавязкаў журналіста на розных этапах выбарчай кампаніі можна знайсці на сайце БАЖ у рубрыцы «Прэса і выбары» (раздзел «Што трэба ведаць журналісту»).

 

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования