Каманда Раманчука не можа атрымаць дадзеныя

2008 2008-09-23T13:36:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Прадстаўнікі участковых выбарчых камісій Гродзенскай – Паўночнай акругі адмаўляюцца прадастаўляць дадзеныя давераным асобам кандыдата ў дэпутаты Яраслава Раманчука, парушаючы такім чынам беларускае заканадаўства, паводле якога выбары павінны быць адкрытымі і празрыстымі.

Сёння ў Гродна, як і па ўсёй краіне, праходзіць першы дзень датэрміновага галасавання. Аднак, Яраслаў Раманчук і яго давераныя асобы не здолелі атрымаць дадзеныя па колькасьці выбаршчыкаў і  колькасьці атрыманых бюлетэней на большасьці ўчастковых камісій, прадстаўнікі якіх безпадставова адмаўляюцца агучваць патрэбныя лічбы. На думку Юрыя Істоміна – даверанай асобы кандыдата ў дэпутаты беларускага парламента Яраслава Раманчука, гэты факт з’яўляецца яскравым падцверджаннем таго, што выбары праходзяць  недэмакратычна.
Не спрыяюць правядзенню сустрэчаў Яраслава Раманчука з выбарцамі і кіраўнікі дзяржаўных установаў. Прыкладам, адміністрацыя некалькіх гродзенскіх сярэднеадукацыйных школаў  безпадставова адмовіла кандыдату ў прадастаўленні заляў, а дырэктар камбіната будаўнічых матэрыялаў не выказаў жадання даць дазвол у сувязі з аварыйным станам памяшкання, у якім , негледзячы на гэта, кожны тыдзень  жыхары горада адзначаюць вясельлі  і  дні народзінаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international