Скончыўся 9-nы дзень галадоўкі моладзі ў Жодзіне.

2005 2005-06-03T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Акцыя салідарнасьці з выключаным з Жодзінскага Палітэхнікума за ўдзел у “Чарнобыльскім Шляху 2005” Сяргеям Мурашкам (17 год) і перасьледуемымі за падтрымку юнака Максімавай Натальлі і Галубец Вольге (Жаночая Гімназія) пачалася а восьмай гадзіне раніцы 25.05.2005 г.

2 чэрвеня стала вядома, што Жодзінская пракуратура ў чарговы раз не выканаўшы свае абавязкі “адфутболіла” дасланы з адміністратыўнай камісіі выканкаму загад дырэктара Жодзінскага Палітэхнікума сп. Талерчыка. На фоне паглыбляючагася канфлікту і небясьпекі значнага пагаршэньня стану здароўя галадуючых у Жодзіне, у Жодзіне, улады ўрэшце “вырашылі нейкім чынам дзейнічаць” ...

Так, пасьля 2 чэрвеня 11.00 да бацькоў адлічанага з Жодзінскага Палітэхнікуму Сяргея Мурашкі (17 год) патэлефанавалі з выканкаму і паведамілі, што заўтра, 3 чэрвеня аб 11-00 адбудзецца чарговы разгляд гэтага пытаньня ў Адміністратыўнай камісіі Жодзінскага выканкаму па справах непаўнагадовых.

Бацькі Сяргея Мурашкі адразу паведамілі пра гэты званок праваабаронцу Аляксею Лапіцкаму, які трымае кантакт з галадоўшчыкамі Праваабарончым Цэнтрам “Вясна”.

Правабаронцы рыхтуюць адпаведную заяву ў суд, бо ёсьць магчымасьць даказаць незаконнасьць дзеяньняў адміністрацыі Палітэхнікума, якая парушае правілы Мінадукацыі аб адлічэньні вучняў з навучальных установаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international