Менск: Для Цэнтральнай камісіі прапановы і скаргі апазіцыянераў не з'яўляюцца "глабальнымі пытаннямі"

2008 2008-09-23T11:55:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Цэнтральная камісія ігнаруе большасць прапановаў і скаргаў ад прадстаўнікоў апазіцыі. Сэнс амаль усіх адказаў кіраўніцтва ЦВК на заўвагі і патрабаванні дэмакратаў зводзіцца да аднаго – узнятыя пытанні не заслугоўваюць таго, каб губляць час на іх разгляд. Апошняе паседжанне Цэнтральнай камісіі - чарговае таму пацверджанне.

Адказ прыкладна такога зместу атрымалі прадстаўнікі ад АДС, сябры Цэнтральнай камісіі з правам дарадчага голасу, якія заявілі пра незаконнасць утварэння ўчастковых выбарчых камісіяў. Ім патлумачылі, што разгляд гэтага пытання патрабуе велізарнай падрыхтоўкі, а паколькі зараз ідзе выбарчая кампанія, то займацца гэтым няма часу.

Адмову спадару Лябедзьку ў разглядзе падчас паседжання камісіі яго скаргі наконт сумеснай агітацыйнай улёткі кандыдатаў ад АГП Лідзія Ярмошына патлумачыла наступным чынам. Яна лічыць, што такога кшталту скаргі могуць разглядацца кімсьці з сябраў камісіі індывідуальна, а на паседжанне ЦВК павінны выносіцца толькі глабальныя пытанні. 

Не разглядалася 18 верасня і заява Валянціны Свяцкай, кандыдата ў дэпутаты па Ясенінскай выбарчай акрузе № 100. Нагадаем, што напярэдадні, 17 верасня, спадарыня Свяцкая паведаміла, што сябра Цэнтральнай камісіі Сліжэўскі А.Л., скарыстоўваючы сваё службовае становішча, спрабуе аказаць на яе ціск і правакуе на парушэнне закону. Сам Сліжэўскі на паседжанні не прысутнічаў. А старшыня камісіі Ярмошына двусэнсоўна заявіла, што ім усё роўна, чым займаюцца сябры Цэнтральнай камісіі па-за сценамі Цэнтральнай камісіі, і ніхто не нясе адказнасць за маральнае аблічча Сліжэўскага.

Спадар Хадыка Ю.В. таксама накіроўваў скаргу ў Цэнтральную камісію. Нагодай для гэтага стаў сюжэт на БТ, які дэманстраваўся 7 верасня ў "Панараме тыдня" з мэтай дэфамацыі апазіцыйных кандыдатаў і стварэння адмоўнага іміджу апазіцыі. Адказны сакратар ЦК Лазавік адрэагаваў на скаргу сп. Хадыкі тэлефанаваннем, падчас якога сказаў, што "разумею", але "не магу паўплываць". У выніку гісторыя паўтарылася: 14 верасня на БТ ізноў з'явіўся антыапазіцыйны сюжэт. На паседжанні 18 верасня Ярмошына ў разглядзе гэтай скаргі таксама адмовіла, матывуючы сваё рашэнне тым, што Цэнтральная камісія не займаецца фармаваннем інфармацыйнай палітыкі БТ. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international