Ельск: Затрыманы сябра групы апазыцыйнага кандыдата

2008 2008-09-23T11:11:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

22 верасня ў Ельску а палове на 22-ю гадзіну міліцыя затрымала чарнобыльскага ліквідатара, інваліда другой групы Васіля Сіліверста. Ён зьяўляецца сябрам ініцыятыўнай групы кандыдата ў дэпутаты ад АГП у Палескай выбарчай акрузе №43 Мікалая Гаўрыленкі.

Да затрыманьня спрычыніўся маёр міліцыі Калесьнік. Спадар Сіліверст вяртаўся да сваёй маці ад знаёмага. Міліцэйскі маёр прычапіўся да актывіста з той нагоды, што ў яго няма флікераў, стаў называць яго “бэнээфаўцам”. Пры гэтым ушчуваў Сіліверста за тое, што ён на выбарах падтрымлівае Мікалая Гаўрыленку – суперніка на выбарах старшыні Ельскага райвыканкаму Сяргея Канопліча.

 

Васіля Сіліверста даставілі ў дзяжурную часьць Ельскага райаддзелу міліцыі. Затрыманьне суправаджалася лаянкай і абразамі, пагрозамі “здаць у псыхушку” альбо “знайсьці артыкул і пасадзіць за краты”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international