Віцебск: Кандыдату ствараюцца перашкоды ў вядзенні агітацыі

2008 2008-09-23T00:13:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кандыдату ў дэпутаты па Віцебскай-Чыгуначнай выбарчай акрузе №19 Андрэю Левінаву в.а. генеральнага дырэктара ААТ "Кераміка"  П.З.Прыжытомскі пісьмова адмовіў у сустрэчы з работнікамі прадпрыемства. Сваю адмову ён матываваў тым, што ў сувязі з бесперапыннасцю тэхналагічнага працэсу вытворчасці прадукцыі няма магчымасці для арганізацыі і правядзення сустрэчы з выбаршчыкамі. Гэты адказ падрыхтаваў нехта Жаголкін З.І. Як  высветлілася, гэта намеснік гендырэктара па ідэалогіі, ён жа сябра акруговай выбарчай камісіі Віцебскай-Чыгуначнай выбарчай акругі №19.

22 верасня суддзя суда Кастрычніцкага раёна г. Віцебск Хількевіч адмовіла кандыдату Андрэю Левінаву ў аднаўленні ягонага права на свабоднае выказванне меркавання і на мірныя сходы. У гэты ж дзень кандыдат падаў касацыйную скаргу ў Віцебскі абласны суд.

Нагадаем, што ў адпаведнасці з Выбарчым кодэксам і Законам "Аб масавых мерапрыемствах", кандыдат падаў у Віцебскі гарадскі выканаўчы камітэт заявы аб правядзенні ў дварах жылых дамоў сходаў 15, 16, 17 і 18 верасня 2008 года, мэтай якіх вызначыў як сустрэчу з выбарўчыкамі. Да пададзеных заяваў прыклаў абавязальніцтвы па арганізацыі і правядзенні масавага мерапрыемства. Пададзеныя заявы былі разгледжаныя намеснікам старшыні Віцебскага гарвыканкама Лосічам П.І., які забараніў правядзенне заяўленых сходаў. Сваю забарону ён матываваў тым, што кандыдат у дэпутаты не аплаціў выдаткаў, звязаных з аховай грамадскага парадку, а таксама тым, што заяўленыя ім месцы правядзення сходаў не вызначаныя рашэннем Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 24.10.2003г. №820 "Аб парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў у г. Віцебску".

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international