Кіраўнік ЦВК Беларусі лічыць у сваёй большасці надуманымі прэтэнзіі кандыдатаў у дэпутаты

2008 2008-09-22T17:33:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Большасць прэтэнзій кандыдатаў у дэпутаты парламента Беларусі да арганізатараў выбараў з'яўляецца надуманымі, заявіла агенцтву "Інтэрфакс-Захад" старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

"У выбарчых камісіях, зразумела, працуюць жывыя людзі, недахопы ёсць, але вялікая частка прэтэнзій з'яўляецца надуманай", - адзначыла кіраўнік беларускага ЦВК.

Па словах Л.Ярмошынай, "часта кандыдаты не здаволеныя зместам агітацыйных плакатаў, ім хацелася б, каб лепей арганізоўваліся іх сустрэчы з выбаршчыкамі". "Яны незадаволеныя тым, што часам не згаджаюцца арганізаваць для іх сустрэчу на якім-небудзь прадпрыемстве, забываючы, што гэта (арганізацыя сустрэч) з'яўляецца правам кіраўніка прадпрыемства", - сказала старшыня ЦВК.

Яна паведаміла, што падчас нарады ў прэзідэнта краіны "ставіліся задачы перад кіраўнікамі рэгіёнаў аб усялякім садзейнічанні Цэнтральнай камісіі ў яе працы". "Усе мае пажаданні, прапановы былі сёння здаволеныя", - адзначыла Л.Ярмошына.

Яна ўдакладніла, што гэтыя прапановы датычыліся, "у тым ліку, магчымасці выкарыстання грашовых сродкаў, якія застануцца пасля падвядзення вынікаў выбараў, для прэміравання сяброў участковых выбарчых камісій". Акрамя таго, па яе словах, абмяркоўваліся пытанні "аказання садзейнічання выбарчым камісіям у транспарце, належнага функцыянавання ўчасткаў, ва ўсіх відах абслугоўвання ўчастковых камісій".

"У цэлым прэзідэнт здаволены арганізацыяй выбарчага працэсу", - заявіла кіраўнік ЦВК Беларусі.

Падчас нарады Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад праваахоўных органаў забяспечыць поўны парадак падчас парламенцкіх выбараў, заявіўшы, што нікому не будзе дазволена расхістаць становішча ў краіне. "Хачу загадзя папярэдзіць: расхістаць становішча ў Беларусі не будзе дазволена нікому, не зважаючы на міжнародную рэакцыю", - адзначыў А.Лукашэнка.

Ён таксама заявіў аб зацікаўленасці беларускіх улад у прызнанні новага парламента міжнароднай супольнасцю. "Не буду хаваць: мы зацікаўленыя ў тым, каб наш новы парламент быў прызнаны на міжнароднай арэне", - сказаў А.Лукашэнка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international