Гомельшчына: незалежныя сайты асвятляюць выбарчую кампанію

2008 2008-09-22T17:54:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Шэраг рэгіянальных інтэрнет-сайтаў рэгулярна змяшчаюць інфармацыю аб выбарчай кампаніі ў Гомельскай вобласці. Яны публікуюць як уласныя матэрыялы, так і мясцовыя навіны, якія перад тым з’явіліся ў агульнабеларускіх незалежных крыніцах. У прыватнасці, рэгіянальныя сайты прапануюць сваім наведвальнікам інфармацыю аб няроўных умовах, якія створаны для кандыдатаў ад улады і ад дэмакратычных сілаў.

“Кандыдатам не даюць гаварыць аб тым, што ўлады хлусяць”, “Улады пераследуюць кандыдата, які аб’явіў байкот” – гэта загалоўкі некаторых матэрыялаў, якія змешчаны на рэгіянальным інтэрнет-партале “Рэчыца”. Тут публікуецца незалежная інфармацыя пра выбарчую кампанію ў Рэчыцкай выбарчай акрузе. У прыватнасці, распавядаецца пра перашкоды, якія ствараюць мясцовыя улады для незалежнага кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Леаніда Невара.

Рэгіянальны партал “Светлагорск” публікуе інфармацыю аб ходзе выбарчай кампаніі ў Жлобінскай, Светлагорскай і Рагачоўскай выбарчых акругах (апошняя ўключае ў сябе Кармянскі і Рагачоўскі раёны). Незалежныя навіны аб ходзе кампаніі ў Светлагорскім раёне перыядычна змяшчае таксама сайт “Светлагорскі блог”. Напрыклад, у публікацыях звяртаецца ўвага на тое, што афіцыйныя газеты прапагандуюць толькі кандыдатаў ад улады, а дэмакратычным вылучэнцам Сяргею Дайнеку ў Светлагорску і Валерыю Рыбчанку ў Жлобіне адводзіцца толькі месца, якое выдзелена усім кандыдатам “на роўных умовах”.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international