У Магiлёве працягваюць разглядаць справы ўдзельнiкаў акцыi “Ланцуг неабыякавых людзей”, якая адбылася 7 траўня 2005 г. перад будынкам Упраўленьня КДБ па Магілёўскай вобласьці.

2005 2005-06-02T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня, 02 чэрвеня 2005 г., у камiсii па справах непаўнагадовых Адмiнiстрацыi Ленiнскага раёну г. Магiлева адбыўся разгляд справы непаўнагадовай удзельнiцы акцыi, навучэнцы СШ № 22 г. Магiлёва, Ганны Петраковiч. З боку старшынi камiсii, намесьнiка старшынi Адмiнiстрацыii Ленiнскага раёну г. Магiлёва Клепчукова Валерыя Мiхайлавiча была бачная дэманстрацыйная прадузятасьць да актывiсткi ЗУБРа. Так, ён не дазволiў азнаёміцца з матэрыяламі справы прадстаўніку Г. Петраковіч Барысу Бухелю, не дазволіў яму выступіць, не заслухаў сьведак зь боку дзяўчыны, не дазволiў далучыць да справы фотаздымкi, якiя прасьвятлялi абставiны моманту затрыманьня. Ў адносiнах да бацькоў Ганны было вынесена адмiністрацыйнае спагнаньне ў выглядзе штрафу памерам 51 000 рублёў (2 БА, арт. 162 КаАП РБ. “злоснае невыкананьне бацькамі абавязкаў па выхаваньні ды навучаньні дзяцей). Сама Г.Петраковіч была папярэджаная.
У той жа час, у судзе Ленiскага раёну г. Магiлёва пад старшынствам судзi Панасенкі адбыўся суд у адносiнах актывiста руху ЗУБР Цурпанава Валадара. Падчас разгляду справы суддзя не зьвярнула ўвагi на доказы абвiнавачваймага i ягонага прадстаўніка Б. Бухеля. Ў той жа час, судзьдзя не зьярнула належнай увагі на блытаныя сьведчаньні міліцыянтаў-сьведкаў. В. Цурпанаў быў пакараны штрафам памерам 30 базавых адзiнак агульнай колькасцю 765 000 рублёў (арт. 167-1 КаАП РБ).
26 траўня бягучага году актывiст руху ЗУБР Шаўчэнка Iван, якi таксама прымаў удзел у акцыi, у судзе Ленiнскага раёну г. Магiлёва суддзём Каралёвым Сяргеем Аляксеевiчам быў пакараны штрафам памерам 20 базавых адзiнак агульнай колькасьцю 510 000 рублёў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства