Драгічын: Міліцыя затрымлівае за агітацыю

2008 2008-09-21T21:39:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

21 верасня ў Драгічыне ў 9.50  раніцы каля ўваходу на гарадскі рынак за распаўсюд агатацыйных матэрыялаў за кандыдата ад Партыі БНФ Уладзіміра Казеку (балатуецца па Днепра-Бугскай выбарчай акрузе № 10) былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі давераная асоба кандыдата Алесь Рамановіч і сябра перадвыбарчага штаба Васіль Пракопчык. Затрыманыя былі дастаўленыя ў Драгічынскі РАУС. Супрацоўнікі міліцыі затрыманне патлумачылі вельмі дзіўна: яны заявілі, што нельга агітаваць на працоўных месцах (толькі, на якіх і на чыіх працоўных месцах – незразумела).

За затрыманых нечакана ўступіўся начальнік ідэалагічнага аддзелу райвыканкаму Дзіём, які запатрабаваў ад міліцыянтаў, каб тыя адпусцілі агітатараў. Праз 40 хвілін Алесь Рамановіч і Васіль Пракопчык намаганнямі ідэолага былі на волі.

Кандыдат у дэпутаты Уладзімір Казека збіраецца падаваць скаргі ў акруговую камісію і пракуратуру па факту незаконнага затрымання даверанай асобы і сябра перадвыбарчага штаба, а таксама стварэння перашкодаў у правядзенні агітацыі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international