Мазыр: Кандыдату ад АГП вынесена папярэджанне

2008 2008-09-21T20:08:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

19 верасня адбылося паседжанне акруговай камісіі Мазырскай выбарчай акругі №42. Мэту паседжання вызначыў старшыня камісіі М.М.Пашынскі наступным чынам: абмеркаванне “изготовления и распространения листовки кандидата в депутаты Л.В.Орлова». Леанід Арлоў – сябра АГП, дацент УА «Мозырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя. І.П. Шамякіна”.  

Што ж  так растурбавала сяброў акруговай выбарчай камісіі ў праграме кандыдата? Пытанні, якія ставіць кандыдат у сваім прадвыбарчым пасланні выбаршчыкам, ягоная пазіцыя і погляд на праблемы, якія хвалююць шмат гараджан.  Дакладна гэта гучыць так: «Сопоставимы ли затраты на агрогородки с тем эффектом, который они дали? Кто ответил и на кого списали три помпезные, но недостроенные и разваливающиеся здания в 5-м микрорайоне Мозыря? Кто ответил за травмы и увечья десятков людей на горнолыжном комплексе? … сколько десятилетий жесткими мерами пытались решить транспортную проблему города, а «маршрутчики» решили её элементарно и без единой копейки из казны. При этом и государственный АП-2 вынужден работать лучше. И таких «ниш» в  экономике полно. Надо только людям дать работать и зарабатывать». Так сама сябрам акруговай камісіі не спадабаліся пытанні кандыдата: «Сколько мы платим в месяц на техобслуживание, капремонт?... И после  этого ЖЭУ предлагает жильцам «скинуться» на краску для подъезда». На погляд акруговай камісіі, Л. Арлоў павінен мець і прадаставіць факты і дакументальныя пацверджанні сваім пытанням і сваёй пазіцыі.

Пры  абмеркаванні праграмы кандыдата сябры камісіі больш перанконвалі  саміх сябе і самі задавалі пытанні: дзе ўзяць на ўсё гэта сродкі, як вырашыць пытанні разбурэння «даўгабудаў». І з усяго гэтага зрабілі выснову: «Надо быть порядочным, некоторые вопросы дергают, просто унижают». Узгадалі і суд, дзе, па меркаванні сяброў камісіі, для доказаў сваёй невінаватасці прадастаўляюцца факты і дакументы.  І  толькі сябра камісіі ад АГП А.П.Пастухоў А.П. выступіў супраць падобнага падыходу,  цэнзуравання і абмежаваня дзейнасці і поглядаў кандыдата.

Рашэнне акруговай камісіі: папярэджанне кандыдату Леаніду Арлову за «неккоректность ведения предвыборной агитации».

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international