Барысаў: Выканкам праінструктаваў начальнікаў

2008 2008-09-20T12:46:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

18 верасня ў будынку Барысаўскага райвыканкама прайшоў сход усіх кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстановаў горада і раёна пад "кодавай" назвай "Падрыхтоўка да ацяпляльнага сезону". Аднак асноўнай тэмай былі будучыя выбары.

З дакладных крыніц карэспандэнту выдання "Барысаў Электронны" стала вядома, што кіраўніцтва райвыканкама "параіла" кіраўнікам забяспечыць масавае датэрміновае галасаванне і пераканаць сваіх падначаленым галасаваць: у горадзе - за Віктара Гумінскага, у раёне - па Барысаўскай сельскай акрузе №63 - за Васіля Гурьянава, па Жодзінскай акрузе №66 - за Васіля Люцікава.

Падобнае "інструктаванне", як вядома, з'яўляецца парушэннем выбарчага заканадаўства. Таму-то і насіў сход цалкам нейтральную назву, таму і не дапусцілі на яго нікога са старонніх…

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international