Аддзяленьне Amnesty International у Германіі накіравала ліст да Генеральнага пракурора Беларусі Шэймана з заклікам неадкладна вызваліць асуджаных журналістаў і гарантаваць свабоду слова ў краіне.

2003 2003-01-10T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рыта Вінанд, старшыня Нямецкага аддзяленьня Amnesty International у сваім лісьце піша:

Шаноўны Генеральны пракурор!

Тое, што ў чэрвені 2002 году суд Ленінскага раёну г. Гародня асудзіў журналістаў Міколу Маркевіча і Паўла Мажэйку да двух і двух з паловай гадоў “абмежаваньня волі”, выклікала абурэньне і пратэст ва ўсім сьвеце.
Суд над журналістамі “Пагоні” быў найбольш яскравым прыкладам парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі. У жніўні 2002 суд вышэйшай інстанцыі зьменшыў прысуды на адзін год. Абодвум журналістам даводзіцца выконваць абавязковую працу ў надзвычайна цяжкіх умовах, за сотні кіламетраў ад дому.
У верасьні 2002 году Віктар Івашкевіч, галоўны рэдактар незалежнай газеты “Рабочы”, быў таксама асуджаны да двух гадоў “абмежаваньня волі” і накіраваны ў аддаленае месца на тэрмін прысуду.
Гэтыя журналісты зьяўляюцца вязьнямі сумленьня і былі асуджаныя выключна за іхныя погляды. Я заклікаю вас неадкладна іх вызваліць. Я заклікаю вас гарантаваць свабоду слова.

Чакаю вашага адказу.
Шчыра вашая,

Рыта Вінанд
Аддзяленьне Amnesty International у Германіі

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international